
------------------------------------------------------------
Вітаем
------------------------------------------------------------

------------------------------------------------------------
OpenOffice.org 2.4 ReadMe
------------------------------------------------------------

Апошнія абнаўленні гэтага файла гл. http://www.openoffice.org/welcome/readme.html
Шаноўны карыстальнік

Гэты файл утрымлівае важную інфармацыю пра гэту праграму. Прачытайце гэту інфармацыю вельмі ўважліва, перш чым пачаць працу.

Супольнасць OpenOffice.org, якая распрацоўвае гэты прадукт, запрашае вас да сяброўства. У ролі новага карыстальніка, вы можаце звярнуцца да карыснай інфармацыі на пляцоўцы OpenOffice.org на адрасе 
http://www.openoffice.org/about_us/introduction.html 
Таксама прачытайце ніжэй пададзеныя раздзелы пра тое, як пачаць удзельнічаць у праекце OpenOffice.org

------------------------------------------------------------
Ці сапраўды OpenOffice.org свабодны для ўсіх?
------------------------------------------------------------

OpenOffice.org можа свабодна і бясплатна выкарыстоўвацца кожным (улучна з урадавымі, бізнесавымі, адукацыйнымі і прыватнымі карыстальнікамі). Больш падрабязна глядзіце ў тэксце ліцэнзійнага пагаднення, якое пастаўляецца разам з OpenOffice.org або http://www.openoffice.org/license.html 
------------------------------------------------------------
Заўвагі па ўстанаўленню
------------------------------------------------------------

Патрабаванні да сістэмы:

- Ядро Linux версіі 2.4 ці навейшае
- glibc2 версіі 2.2.4 ці навейшае
- G3, сумяшчальны з PowerPC
- 128 МБ памяці
- 400 МБ (550 МБ у кітайскіх, японскіх, карэйскіх версіях; 900 МБ у шматмоўных версіях) свабоднага месца на дыску
- Сервер X Windows з разрозненнем 800x600 ці лепшым, і найменш 256 колерамі
- Патрабуецца Gnome 2.6 ці навейшы дзеля працы прылад дапаможнай тэхналогіі ("Assistive Technology Tools")
- Window Manager

------------------------------------------------------------
Праблемы пры пуску праграмы
------------------------------------------------------------

Калі ў вас здараюцца праблемы з стартам OpenOffice.org (часта пры працы ў Gnome), выдаліце настаўленне зменнай асяроддзя SESSION_MANAGER з асяроддзя той абалонкі, з якой вы пускаеце OpenOffice.org. Гэта можна зрабіць, дапісваючы радок "unset SESSION_MANAGER" у пачатак скрыпта абалонкі soffice, які знаходзіцца ў каталогу "[каталог office]/program".

Праблемы з стартам OpenOffice.org (напр., "вісенне" праграмы), як і праблемы з выявай на экране, часта вынікаюць з праблем драйвера графічнай карты. Паспрабуйце абнавіць драйвер вашай графічнай карты, або выкарыстаць той драйвер, які быў устаноўлены разам з аперацыйнай сістэмай. Праблемы з выяўленнем трохвымерных аб'ектаў часта развязваюцца праз адлучэнне магчымасці "Ужываць OpenGL" у меню "Прылады - Настаўленні - OpenOffice.org - Від - Від 3D".

Заўважце, што копія і ўстаўка праз Абменнік паміж OpenOffice.org 1.x і OpenOffice.org 2.4 могуць не працаваць, калі перадаецца фармат OpenOffice.org. Калі такое адбываецца, выберыце 'Праца - Уставіць спецыяльнае' і выберыце іншы фармат, не OpenOffice.org, або непасрэдна адкрыйце дакумент OpenOffice.org 2.4.

Упэўніцеся, ці вы маеце дастаткова свабоднага месца ў тымчасовым каталогу ў вашай сістэме, і што вы маеце паўнамоцтвы на чытанне, запісванне і выкананне. Закрыйце ўсе іншыя праграмы перад пускам Інсталятара.

------------------------------------------------------------
Клавішавыя скароты
------------------------------------------------------------

У OpenOffice.org можна ўжываць толькі тыя скароты (камбінацыі клавіш), якія не заняты аперацыйнай сістэмай. Калі камбінацыя клавіш не працуе ў OpenOffice.org так, як запісана ў Даведцы OpenOffice.org, спраўдзіце, ці гэты скарот не заняты пад патрэбы аперацыйнай сістэмы. Каб развязваць такія канфлікты, вы можаце змяняць прызначэнні клавіш у аперацыйнай сістэме. Таксама, вы можаце мяняць амаль усе прызначэнні клавіш у OpenOffice.org. Падрабязна пра гэта, гл. Даведку OpenOffice.org або Даведку аперацыйнай сістэмы.

------------------------------------------------------------
Засцераганне файла
------------------------------------------------------------

Пачаткова, блакаванне файлаў у OpenOffice.org актывавана. Каб дэактываваць яго, трэба наставіць зменную асяроддзя SAL_ENABLE_FILE_LOCKING=0 і экспартаваць яе. Такія каманды ўжо ёсць, у выглядзе каментароў, у файле стартавага скрыпту soffice.

Увага: актыўнае засцераганне файлаў можа ствараць праблемы ў "Solaris" 2.5.1 і 2.7, калі яно ўжываецца супольна з "Linux NFS" 2.0. Калі сістэмнае асяроддзе ўтрымлівае гэтыя параметры, моцна рэкамендуецца не карыстацца магчымасцю засцерагання файлаў. Іначай, OpenOffice.org будзе "павісаць" пры спробе адкрыць файл з каталога, прымантаванага цераз NFS з камп'ютэра Linux.

------------------------------------------------------------
Рэгістрацыя 
------------------------------------------------------------

Калі ласка, прызначце трохі часу, каб запоўніць кароткую Рэгістрацыю прадукта, пакуль вядзецца ўстанаўленне пакета. Пры тым, што рэгістрацыя неабавязковая, мы заахвочваем вас зарэгістравацца, бо інфармацыя дазваляе супольнасці выпускаць яшчэ лепшы прадукт і хутка рэагаваць на патрэбы карыстальнікаў. Выконваючы сваю Палітыку прыватнасці, супольнасць OpenOffice.org Community прыймае ўсе магчымыя меры, каб засцерагаць вашыя асабістыя звесткі. Калі вы прапусцілі рэгістрацыю пры ўстанаўленні, вы можаце вярнуцца да рэгістрацыі пазней, тады, калі вам гэта будзе зручна http://www.openoffice.org/welcome/registration20.html 
------------------------------------------------------------
Апытанне карыстальнікаў 
------------------------------------------------------------

Апроч гэтага, у Сеціве існуе Апытанне карыстальнікаў. Мы заахвочваем вас запоўніць яго. Вынікі Апытання дапамогуць прадукту OpenOffice.org хутчэй устанаўляць новыя стандарты стварэння офіснага пакета наступнага пакалення. Выконваючы сваю Палітыку прыватнасці, супольнасць OpenOffice.org Community прыймае ўсе магчымыя меры, каб засцерагаць вашыя асабістыя звесткі.

------------------------------------------------------------
Падтрымка карыстальнікаў
------------------------------------------------------------

Каб атрымаць дапамогу па пакеце OpenOffice.org 2.4, прагледзьце пытанні, на якія ўжо былі дадзены адказы, у архівах ліставання 'users@openoffice.org' на http://www.openoffice.org/mail_list.html. Таксама, вы можаце адаслаць вашы пытанні на users@openoffice.org. Памятайце, што трэба падпісацца на гэта ліставанне, каб атрымваць адказы праз e-mail.

Таксама зазірніце ў раздзел FAQ на http://user-faq.openoffice.org/.

------------------------------------------------------------
Паведамляць пра памылкі і праблемы 
------------------------------------------------------------

Пляцоўка OpenOffice.org змяшчае IssueZilla, механізм для паведамляння, сачэння за і развязвання памылак і пытанняў. Мы заахвочваем усіх карыстальнікаў пачувацца паўнамоцнымі і паведамляць пра пытанні і праблемы, якія могуць паўставаць у вашай канкрэтнай сітуацыі. Энергічнае паведамлянне пра праблемы гэта адзін з найважнейшых унёскаў, якія карыстальніцкая супольнасць можа зрабіць у працэс распрацоўкі і паляпшэння пакета. 

------------------------------------------------------------
Як узяць удзел 
------------------------------------------------------------

Супольнасць OpenOffice.org вельмі скарыстала б з вашага актыўнага ўдзелу ў распрацоўцы гэтага важнага праекту адкрытых праграм.

Як карыстальнік, вы ўжо сталі важнай часткай працэсу распрацоўкі пакета, і мы хацелі б заахвоціць вас узяць яшчэ больш актыўны ўдзел, магчыма, і з перспектывай стаць доўгатэрміновым унёскадаўцам. Далучайцеся і чытайце старонку для карыстальнікаў: http://www.openoffice.org 

------------------------------------------------------------
Як пачынаць
------------------------------------------------------------

Найлепшы спосаб, каб пачаць удзельнічаць, гэта, найперш, падпісацца на адзін з спісаў ліставання, пасля нейкі час прысутнічаць, ужываючы архівы ліставання, каб асвоіць асноўныя тэмы, якія закраналіся пасля выпуску вытокавага коду OpenOffice.org у кастрычніку 2000. Калі вы асвоіцеся, то ўсё, што ад вас спатрэбіцца тады, будзе адаслаць прадстаўленне праз email і пачаць працу. Калі канцэпцыі Open Source вам знаёмы, спраўдзіце нашы спісы To-Do і паглядзіце, ці там ёсць нешта, з чым вы хацелі б дапамагчы http://development.openoffice.org/todo.html.

------------------------------------------------------------
Падпісацца 
------------------------------------------------------------

Вось некаторыя з спісаў ліставання праекта, на якія вы можаце падпісвацца на пляцоўцы http://www.openoffice.org/mail_list.html
- Навіны: announce@openoffice.org *рэкамендуецца ўсім карыстальнікам* (малы трафік) 
- Галоўны форум карыстальнікаў: discuss@openoffice.org *лёгка сачыць за дыскусіямі* (вялікі трафік)
- Маркетынгавы праект: dev@marketing.openoffice.org *па-за распрацоўкай* (пачынае быць вялікім) 
- Агульнае ліставанне для тых, хто бярэ ўдзел: dev@openoffice.org (сярэдні/вялікі трафік) 

------------------------------------------------------------
Далучыцца да аднаго ці некалькіх праектаў
------------------------------------------------------------

Вы можаце зрабіць важны ўнёсак у гэты праект адкрытага праграмнага забеспячэння, нават калі ваш досвед распрацоўкі ці кадавання праграм малы. Так, вы!

На http://projects.openoffice.org/index.html вы можаце знайсці праекты ад  Лакалізацыі, Партавання і Групавай Працы да важных праграматэхнічных праектаў. Калі вы не распрацоўнік, паспрабуйце сябе ў праектах Маркетынгу ці Дакументацыі. Праект Маркетынгу OpenOffice.org выкарыстоўвае як традыцыйныя, так і нефармальныя камерцыйныя метады дзеля маркетынгу адкрытага праграмнага забеспячэння, і мы робім гэта цераз моўныя і культурныя бар'еры, і таму, вы можаце дапамагчы нават распаўсюдам звестак, нават сказаўшы сябру пра гэты офісны пакет.

Вы можаце дапамагчы, далучыўшыся да Сеткі маркетынгавых сувязяў і звестак вось тут: http://marketing.openoffice.org/contacts.html  дзе вы можаце забяспечыць непасрэдную камунікацыю з прэсай, медыямі, урадавымі арганізацыямі, кансультантамі, школамі, Групамі карыстальнікаў Linux і распрацоўнікамі і ў вашай краіне, і ў мясцовай супольнасці.


Спадзяемся, што вам спадабаецца праца з новым OpenOffice.org 2.4, і што вы далучыцеся да нас у Сеціве.

Супольнасць OpenOffice.org


------------------------------------------------------------
Выкарыстаны/зменены вытокавы код
------------------------------------------------------------

Portions Copyright 1998, 1999 James Clark. Portions Copyright 1996, 1998 Netscape Communications Corporation.
